Акрэдытацыя
апублікавана 24.05.2025 18:51
Акрэдытацыя – афіцыйнае прызнанне органам па акрэдытацыі кампетэнтнасці юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь або замежнай юрыдычнай асобы ў выкананні работ па ацэнцы адпаведнасці ў пэўнай галіне акрэдытацыі.
Нарматыўна-прававая аснова
Прававыя і арганізацыйныя асновы акрэдытацыі вызначаны наступнымі нарматыўнымі прававымі дакументамі:
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 г. № 437-З «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці» са змяненнямі, унесенымі Законам Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» ад 18 снежня 2019 г.;
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 г. № 436-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб тэхнічным нармаванні і стандартызацыі»;
- Закон Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў» ад 5 верасня 1995 г. № 3848-ХІІ (у рэд. ад 11 лістапада 2019 г. № 254-З);
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;
- пастанова Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2011 г. № 27 «Аб зацвярджэнні Правіл акрэдытацыі» са змяненнямі і дапаўненнямі № 39 ад 26 чэрвеня 2019 г., № 102 ад 22 снежня 2020 г.
Згодна з пунктам 2 Правіл акрэдытацыі функцыі нацыянальнага органа па акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь выконвае Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі (БДЦА) – адзіны ў краіне орган па акрэдытацыі, упаўнаважаны Дзяржстандартам ажыццяўляць ацэнку кампетэнтнасці органаў па ацэнцы адпаведнасці.
- пастанова Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2017 г. № 32 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Савеце па акрэдытацыі Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь»;
- пастанова Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2017 г. № 41 «Аб зацвярджэнні Правіл вядзення рэестра Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь»;
- пастанова Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2017 г. № 40 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку правядзення атэстацыі экспертаў па акрэдытацыі».
Пры ажыццяўленні дзейнасці па акрэдытацыі рэалізуюцца палажэнні:
Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (падпісаны ў г. Астане 29.05.2014) (далей – Дагавор аб ЕАЭС);
Рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 5 снежня 2018 г. № 100 «Аб парадку ўключэння акрэдытаваных органаў па ацэнцы адпаведнасці (у тым ліку органаў па сертыфікацыі, выпрабавальных лабараторый (цэнтраў)) у адзіны рэестр органаў па ацэнцы адпаведнасці Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама яго фарміравання і вядзення» з улікам Рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 22 мая 2023 г. № 62 «Аб унясенні змяненняў у Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 5 снежня 2018 г. № 100».
Рэестры Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі
У адпаведнасці з артыкуламі 1.8. і 1.9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 г. № 437-З «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці» орган па акрэдытацыі фарміруе і вядзе рэестр Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і нацыянальную частку Адзінага рэестра органаў па ацэнцы адпаведнасці Еўразійскага эканамічнага саюза:
Рэестр нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь
Адзіны рэестр органаў па ацэнцы адпаведнасці ЕАЭС
Садзейнічанне экспарту
З мэтай стварэння ўмоў для ўзаемнага прызнання дакументаў па ацэнцы адпаведнасці (пратаколаў выпрабаванняў і інш.), якія выдаюцца акрэдытаванымі органамі па ацэнцы адпаведнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, орган па акрэдытацыі ажыццяўляе супрацоўніцтва ў рамках падпісанага пагаднення ILAC MRA аб узаемным прызнанні вынікаў ацэнкі адпаведнікаў з Міжнароднай арганізацыяй па акрэдытацыі лабараторый (ILAC).
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











