Класіфікацыя
апублікавана 17.03.2025 13:00
Прававыя нормы ў частцы класіфікацыі ўсталёўваюць артыкул 25 «Патрабаванні да агульнадзяржаўных класіфікатараў, парадку іх распрацоўкі, зацвярджэння, дзяржаўнай рэгістрацыі, праверкі, перагляду, змены, адмены і прымянення» Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2004 №262-З «Аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі», пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2018 № 121.
Агульнадзяржаўныя класіфікатары распрацоўваюцца па асноўных відах тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі, абавязковы пры стварэнні (фарміраванні) дзяржаўных інфармацыйных сістэм і дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама пры міжведамасным інфармацыйным узаемадзеянні.
Метадалагічнае забеспячэнне работ па класіфікацыі ажыццяўляе Дзяржстандарт.
Афіцыйнае распаўсюджванне (падаванне) тэкстаў агульнадзяржаўных класіфікатараў і інфармацыі аб іх ажыццяўляецца:
- Дзяржстандартам;
- рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, якія зацвердзілі агульнадзяржаўны класіфікатар;
- Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі;
- нацыянальным інстытутам па стандартызацыі (БелДІСС);
- дзяржаўнымі арганізацыямі.
Вызначэнне кодаў па агульнадзяржаўным класіфікатарам, якія адносяцца да дзейнасці пэўнай юрыдычнай або фiзiчнай асобы, ажыццяўляецца дадзенымі асобамі самастойна, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам.
У выпадку паступлення запыту юрыдычнай або фiзiчнай асобы аб вызначэнні кодаў па агульнадзяржаўным класіфікатарам рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання або дзяржаўнай арганізацыяй падаюцца растлумачэнні з інфармаваннем аб метадалогіі і структуры агульнадзяржаўных класіфікатараў.
Інфармацыя аб пераглядзе (змяненнях) агульнадзяржаўных класіфікатараў
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











