Спажыўцам
апублікавана 26.10.2022 14:53
Сертыфікаты адпаведнасці, выдадзеныя пры добраахвотнай сертыфікацыі, афармляюцца на бланках дакументаў з пэўнай ступенню аховы.
Звесткі пра іх уносяцца ў рэестр Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.
На бланкі сертыфікатаў адпаведнасці, выдадзеных пры правядзенні добраахвотнай сертыфікацыі, наносяцца адпаведныя знакі адпаведнасці:
– знак адпаведнасці, які ўжываецца для прадукцыі, выканання работ, аказання паслуг, кампетэнтнасці персаналу

– знак адпаведнасці, які ўжываецца для сістэм кіравання (менеджменту) (прыведзены прыклад знака для сістэмы менеджменту якасці па ISO 9001)


Дадзеныя знакі таксама могуць наносіцца на прадукцыю, яе ўпакоўку, эксплуатацыйныя і суправаджальныя дакументы, выкарыстоўвацца ў друкаваных выданнях, на сайтах у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, выставах, кірмашах і г.д. для інфармавання спажыўцоў і іншых зацікаўленых бакоў аб правядзенні арганізацыяй працэдур добраахвотнай сертыфікацыі.
У дачыненні да арганічнай прадукцыі Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2018 г. № 144-З «Аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі» прадугледжаны знак «Арганічны прадукт", які наносіцца на ўпакоўку або іншы від носьбіта інфармацыі, прымацаванага да ўпакоўкі.

Прымяненне вышэйпаказаных знакаў ажыццяўляецца на добраахвотнай аснове.
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











