Метралогія
апублікавана 06.02.2025 20:59
Метралогія – навука аб вымярэннях, метадах і сродках забеспячэння іх адзінства і спосабах дасягнення патрабаванай дакладнасці.
Забеспячэнне адзінства вымярэнняў – дзейнасць, накіраваная на дасягненне і падтрыманне адзінства вымярэнняў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, а таксама правам Еўразійскага эканамічнага саюза.
Сістэма забеспячэння адзінства вымярэнняў Рэспублікі Беларусь – сукупнасць суб'ектаў забеспячэння адзінства вымярэнняў, заканадаўства аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў, Дзяржаўнага інфармацыйнага фонду па забеспячэнні адзінства вымярэнняў, мер па дзяржаўным рэгуляванні ў галіне забеспячэння адзінства вымярэнняў, уключаючы дзяржаўны метралагічны нагляд, а таксама работ па метралагічнай ацэнцы.
Асноўнай мэтай забеспячэння адзінства вымярэнняў у Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца ахова праў і законных інтарэсаў дзяржавы, юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб ад вынікаў недакладных і няправільна выкананых вымярэнняў.
Работы па забеспячэнні адзінства вымярэнняў у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюцца на аснове Закона Рэспублікі Беларусь "Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў" ад 5 верасня 1995 г. № 3848-ХІІ (у рэд. ад 11 лістапада 2019 г.
№ 254-З, у рэд. от 27 снежня 2024 г. № 53-З), пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і пастаноў Дзяржстандарта.
Для забеспячэння адзінства вымярэнняў у Рэспубліцы Беларусь Дзяржстандартам створана дзяржаўная метралагічная служба.
Дзяржаўная метралагічная служба ўключае нацыянальны метралагічны інстытут і іншыя юрыдычныя асобы (цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі), падпарадкаваныя Дзяржстандарту і ўпаўнаважаныя ім на правядзенне выпрабаванняў у мэтах зацвярджэння тыпу сродку вымярэнняў або зацвярджэння тыпу стандартнага ўзору, работ па метралагічнай ацэнцы ў сферы заканадаўчай метралогіі.
У якасці нацыянальнага метралагічнага інстытута Дзяржстандартам вызначана Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі".
Нацыянальныя эталоны адзінак велічынь утвараюць эталонную базу Рэспублікі Беларусь. Эталоны распрацоўваюцца ў рамках Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Нацыянальныя эталоны і высокатэхналагічнае даследчае абсталяванне».
Метралагічная ацэнка – сукупнасць работ, якія праводзяцца ў мэтах забеспячэння адзінства вымярэнняў, з'яўляецца адной з асноўных задач дзяржаўнай метралагічнай службы.
Метралагічная ацэнка ўключае ў сябе наступныя віды работ:
- зацвярджэнне тыпу сродку вымярэнняў, зацвярджэнне тыпу стандартнага ўзору;
- паверка;
- каліброўка;
- метралагічная экспертыза;
- атэстацыя методык (метадаў) вымярэнняў;
- параўнанне рэзультатаў вымярэнняў.
Дзяржаўны інфармацыйны фонд па забеспячэнні адзінства вымярэнняў уключае наступную інфармацыю:
рэквізіты і крыніцы афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў па забеспячэнні адзінства вымярэнняў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў па забеспячэнні адзінства вымярэнняў, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь;
рэквізіты і крыніцы афіцыйнага апублікавання міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, права Еўразійскага эканамічнага саюза ў галіне забеспячэння адзінства вымярэнняў;
звесткі Дзяржаўнага рэестра нацыянальных эталонаў адзінак велічынь Рэспублікі Беларусь;
звесткі Дзяржаўнага рэестра сродкаў вымярэнняў і стандартных узораў Рэспублікі Беларусь;
звесткі аб атэставаных методыках (метадах) вымярэнняў;
інфармацыя аб упаўнаважаных юрыдычных асобах з указаннем відаў правадзімых імі работ па метралагічнай ацэнцы, а таксама аб іншых юрыдычных асобах, упаўнаважаных Дзяржстандартам на ажыццяўленне дзяржаўнай паверкі;
інфармацыя аб дзяржаўнай паверцы сродкаў вымярэнняў;
інфармацыя аб стандартных даведачных даных;
інфармацыя аб дзейнасці міжнародных і рэгіянальных арганізацый па метралогіі,
у якіх Рэспубліка Беларусь прымае ўдзел;
звесткі аб эталонах адзінак велічынь, шкалах велічынь, якія выкарыстоўваюцца арганізацыямі дзяржаўнай метралагічнай службы і ўпаўнаважанымі юрыдычнымі асобамі на ажыццяўленне дзяржаўнай паверкі;
звесткі аб параўнаннях, якія выконваюцца ў сферы заканадаўчай метралогіі;
іншая інфармацыя ў галіне забеспячэння адзінства вымярэнняў, якую ў адпаведнасці з заканадаўствам аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў неабходна прадстаўляць суб'ектам забеспячэння адзінства вымярэнняў.
Дзяржаўныя рэестры:
- Дзяржаўны рэестр нацыянальных эталонаў адзінак велічынь Рэспублікі Беларусь
- Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў і стандартных узораў Рэспублікі Беларусь
Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання, у сферы забеспячэння адзінства вымярэнняў (1.2.10, 21.3.1 і 21.9.1)
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











