Абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці

апублікавана 30.08.2023 16:02


Абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці падлягаюць аб'екты ацэнкі адпаведнасці, калі ў дачыненні да:

- прадукцыі або прадукцыі і звязаных з патрабаваннямі да прадукцыі працэсаў распрацоўкі, праектавання, пошукаў, вытворчасці, будаўніцтва, мантажу, наладкі, эксплуатацыі (выкарыстання), захоўвання, перавозкі (транспартавання), рэалізацыі і ўтылізацыі ўстаноўлены тэхнічныя патрабаванні тэхнічнага рэгламенту Рэспублікі Беларусь або тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза і адпаведным тэхнічным рэгламентам Рэспублікі Беларусь або тэхнічным рэгламентам Еўразійскага эканамічнага саюза прадугледжана абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці гэтых аб'ектаў ацэнкі адпаведнасці з указаннем формы пацвярджэння адпаведнасці

Пералік тэхнічных рэгламентаў Рэспублікі Беларусь 

Пералік тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза (Мытнага саюза)

- аб'екта ацэнкі адпаведнасці ўведзена абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці ў сувязі з неабходнасцю прыняцця аператыўных мер дзяржаўнага рэгулявання

Пералік аб'ектаў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь