апублікавана 25.07.2024 21:11
Інфармацыйны рэсурс «Небяспечная прадукцыя»
Растлумачэнне парадку аднаўлення ўвозу прадукцыі
У мэтах рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці» і ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2012 г. № 1147 «Аб зацвярджэнні пераліку кантралюючых (наглядных) органаў і (або) сфер кантролю (нагляду), якія прымяняюць (у якіх прымяняюцца) кантрольныя спісы пытанняў (чэк-лісты), вызначэнні патрабаванняў да формы кантрольнага спісу пытанняў (чэк-ліста) і прызнанні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2010 г. № 489 у якасцi такой, што страцiла сiлу» пастановай Дзяржстандарту ад 19 верасня 2022 г. № 89 зацверджаны і ўведзены ў дзеянне новыя формы кантрольных спісаў пытанняў (чэк-лістоў):
– кантроль (нагляд) за выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб ацэнцы адпаведнасці, якія тычацца абавязковага пацвярджэння адпаведнасці;
– нагляд за выкананнем абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі; дзяржаўны кантроль (нагляд) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза; дзяржаўны кантроль (нагляд) за выкананнем паказчыкаў, не ўключаных у тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза, але задэклараваных вытворцам (прадаўцом, пастаўшчыком, імпарцёрам) прадукцыі ў дагаворах на пастаўку (продаж) прадукцыі, у яе маркіроўцы або эксплуатацыйнай дакументацыі;
– дзяржаўны метралагічны нагляд;
– нагляд за рацыянальным выкарыстаннем паліва, электрычнай і цеплавой энергіі, рэалізацыяй карыстальнікамі і вытворцамі паліўна-энергетычных рэсурсаў мер па эканоміі гэтых рэсурсаў і выкананнем норм расходу кацельна-пячнога паліва, электрычнай і цеплавой энергіі.
Пастановай Дзяржстандарту ад 2 мая 2023 г. № 32 зацверджаны крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі для адбору суб'ектаў, якiя правяраюцца, пры ўключэнні ў планы выбарачных праверак у сферы:
– нагляд за рацыянальным выкарыстаннем паліва, электрычнай і цеплавой энергіі, рэалізацыяй карыстальнікамі і вытворцамі паліўна-энергетычных рэсурсаў мер па эканоміі гэтых рэсурсаў і выкананнем норм расходу кацельна-пячнога паліва, электрычнай і цеплавой энергіі
Пастанова Дзяржстандарта ад 17 мая 2022 г. № 49 «Аб зацвярджэнні Крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі для адбору суб'ектаў, якія правяраюцца, пры ўключэнні ў планы выбарачных праверак у сферы дзяржаўнага метралагічнага нагляду»:
– крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі для адбору правяраемых суб'ектаў пры ўключэнні ў планы выбарачных праверак у сферы дзяржаўнага метралагічнага нагляду
Пастановай Дзяржстандарту ад 9 снежня 2022 г. № 118 зацверджаны крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі для адбору суб'ектаў, якiя правяраюцца, пры ўключэнні ў планы выбарачных праверак у сферах:
– кантроль (нагляд) за выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб ацэнцы адпаведнасці, якія тычацца абавязковага пацвярджэння адпаведнасці;
– нагляд за выкананнем абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі; дзяржаўны кантроль (нагляд) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза; дзяржаўны кантроль (нагляд) за выкананнем паказчыкаў, не ўключаных у тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза, але задэклараваных вытворцам (прадаўцом, пастаўшчыком, імпарцёрам) прадукцыі ў дагаворах на пастаўку (продаж) прадукцыі, у яе маркіроўцы або эксплуатацыйнай дакументацыі.
Пастанова Дзяржстандарту ад 2 мая 2023 г. № 32 «Аб зацвярджэнні Крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі для адбору суб'ектаў, якiя правяраюцца, пры ўключэнні ў планы выбарачных праверак»