апублікавана 16.11.2018 16:19


Выпрабаванні з'яўляюцца працэдурай у рамках пацвярджэння адпаведнасці, калі гэта прадугледжана схемай пацвярджэння адпаведнасці, якая прымяняецца пры сертыфікацыі або дэклараванні адпаведнасці, альбо вызначана актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь або правам Еўразійскага эканамічнага саюза. Выпрабаванні з'яўляюцца самастойнай формай ацэнкі адпаведнасці, калі гэта прадугледжана тэхнічнымі рэгламентамі Еўразійскага эканамічнага саюза ці іншым правам Еўразійскага эканамічнага саюза.

Выпрабаванні праводзяцца акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыяй (цэнтрам) з адпаведнай вобласцю акрэдытацыі ў выпадках, калі гэта прадугледжана схемай пацвярджэння адпаведнасці, якая прымяняецца пры сертыфікацыі або дэклараванні адпаведнасці, альбо вызначана актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь або правам Еўразійскага эканамічнага саюза.

Калі правядзенне выпрабаванняў у акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыі (цэнтры) не з'яўляецца абавязковым, выпрабаванні могуць праводзіцца як акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыяй (цэнтрам), так і іншай выпрабавальнай лабараторыяй (цэнтрам) па выбары заяўніка на правядзенне выпрабаванняў, калі іншае не прадугледжана актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Пры наяўнасці некалькіх выпрабавальных лабараторый (цэнтраў), у якіх могуць праводзіцца выпрабаванні, заяўнік на правядзенне выпрабаванняў мае права звярнуцца ў любую з іх па свайму выбару.

Акрэдытаваныя выпрабавальныя лабараторыі (цэнтры), якія праводзяць выпрабаванні ўзораў прадукцыі ў рамках ацэнкі адпаведнасці тэхнічным патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза альбо ў рамках пацвярджэння адпаведнасці з выдачай сертыфікатаў адпаведнасці па адзінай форме або прыняццем дэкларацый аб адпаведнасці па адзінай форме, павінны быць уключаны ў Адзіны рэестр органаў па ацэнцы адпаведнасці.