Зацвярджэнне тыпу сродкаў вымярэнняў
апублікавана 16.11.2018 13:10
Зацвярджэнню тыпу сродкаў вымярэнняў падлягаюць сродкі вымярэнняў, прызначаныя для прымянення ў сферы заканадаўчай метралогіі, у дачыненні да якіх зацвярджэнне тыпу сродкаў вымярэнняў не ажыццяўлялася.
Названыя сродкі вымярэнняў праходзяць дзяржаўныя выпрабаванні, у ходзе якіх устанаўліваюцца іх метралагічныя і тэхнічныя характарыстыкі і вызначаецца адпаведнасць сродкаў вымярэнняў патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў.
Вынікі дзяржаўных выпрабаванняў сродкаў вымярэнняў з'яўляюцца падставай для зацвярджэння тыпу сродкаў вымярэнняў. Рашэнне прымаецца Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і засведчваецца сертыфікатам аб зацвярджэнні тыпу сродкаў вымярэнняў. Звесткі аб сродках вымярэнняў, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб зацвярджэнні тыпу сродкаў вымярэнняў, уносяцца ў Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Беларусь.
![]() |
На сродкі вымярэнняў, звесткі аб якіх унесены ў Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Беларусь, і (або) на іх эксплуатацыйную дакументацыю наносіцца знак зацвярджэння тыпу сродкаў вымярэнняў. |
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











