Тэхнічныя камітэты па стандартызацыі

апублікавана 28.03.2023 16:30


Усе дзяржаўныя стандарты распрацоўваюцца тэхнічнымі камітэтамі па стандартызацыі (ТК) або пры іх непасрэдным удзеле.

Састаў ТК фарміруецца на прынцыпах прадстаўніцтва і добраахвотнасці ўдзелу зацікаўленых суб'ектаў тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі.

ТК з'яўляюцца добраахвотнымі некамерцыйнымі арганізацыямі. У нашай рэспубліцы ў цяперашні час функцыянуе 46 ТК.

Кожны з ТК адказвае за пэўную сферу стандартызацыі. Як правіла, ён можа ўключаць падкамітэты па стандартызацыі.

Стандартызацыя з'яўляецца дзейнасцю, заснаванай на кансенсусе. Яна ажыццяўляецца як усімі зацікаўленымі бакамі, так і ў іх інтарэсах, выконваючы прынцыпы адкрытасці і празрыстасці. Такая магчымасць, якая рэалізуецца з дапамогай работы ў нацыянальных ТК, якія выпрацоўваюць тэхнічную палітыку ў той ці іншай вобласці, прадастаўлена ўсім жадаючым.

У састаў нацыянальных ТК уваходзяць прадстаўнікі прадпрыемстваў-вытворцаў прадукцыі, навукова-даследчых інстытутаў, устаноў адукацыі, грамадскіх і бізнес-асацыяцый рэспублікі.

Удзел у ТК ажыццяўляецца на бязвыплатнай аснове. Для гэтага неабходна накіраваць пісьмо ў сакратарыят адпаведнага ТК.

Для стварэння новага ТК па кірунку, які яшчэ не ахоплены наяўнымі ў цяперашні час ТК, трэба азнаёміцца з асноўнымі правіламі стварэння і работы, якія вызначаны ў пастанове Дзяржстандарта ад 6 мая 2017 г. № 34 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку стварэння і дзейнасці тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі», падрыхтаваць і накіраваць прапановы, а таксама камплект неабходных дакументаў у Дзяржстандарт.

Калі плануецца стварыць ТКС у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці (далей – ТКС), то ў гэтым выпадку неабходна азнаёміцца з пастановай Дзяржстандарта і Мінбудархітэктуры ад 2 жніўня 2017 г. № 64/24 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку стварэння і дзейнасці тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці».

Прапановы аб стварэнні ТКС па пэўных абласцях дзейнасці з абгрунтаваннем неабходнасці іх стварэння накіроўваюцца зацікаўленымі суб'ектамі тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі ў РУП "Будтэхнорм", пасля чаго яны разглядаюцца і ўзгадняюцца Дзяржстандартам і Мінбудархітэктуры.

Пералік нацыянальных ТК

Удзел у мiждзяржаўных тэхнiчных камiтэтах па стандартызацыi (МТК)

Пералік міждзяржаўных тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі (МТК)

Удзел у тэхнічных камітэтах міжнародных і еўрапейскіх арганізацый па стандартызацыі