Удзел у тэхнічных камітэтах міжнародных і еўрапейскіх арганізацый па стандартызацыі
апублікавана 03.02.2025 18:44
З 1993 г. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца паўнапраўным членам Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO) і Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (IEC).
З 2009 г. наша краіна афіляваны член у Еўрапейскім камітэце па стандартызацыі (CEN) і Еўрапейскім камітэце па стандартызацыі ў электратэхніцы (CENELEC), з 2017 г. з'яўляецца партнёрскім органам па стандартызацыі CEN і CENELEC.
Прававы статус удзелу рэспублікі ў названых арганізацыях замацаваны ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2017 г. № 877 “Аб супрацоўніцтве з міжнароднымі і міждзяржаўнымі арганізацыямі”.
Асноўнымі рабочымі фарміраваннямі ў ISO, IEC, CEN, CENELEC з'яўляюцца тэхнічныя камітэты (ТК), якія ствараюцца з мэтай распрацоўкі канкрэтных міжнародных і еўрапейскіх стандартаў і аб'ядноўваюць у сваім саставе зацікаўленых прадстаўнікоў нацыянальных органаў па стандартызацыі краін-удзельніц. Работа ў ТК ажыццяўляецца ў адпаведнасці з бізнес-планамі і планамі па тэхнічнай рабоце.
У ISO такіх камітэтаў каля 300, у IEC – больш за 100, CEN – 399, а ў CENELEC – 88.
Спецыялісты прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь могуць удзельнічаць у рабоце любога тэхнічнага камітэта дадзеных арганізацый.
Удзел у рабоце ТК ISO і IEC магчымы ў якасці актыўнага члена (разгляд і галасаванне па праектах дакументаў, удзел у пасяджэннях ТК) або назіральніка (атрыманне інфармацыі аб дзейнасці ТК, разгляд дакументаў).
Удзел у рабоце ТК CEN і CENELEC магчымы ў якасці назіральніка (атрыманне інфармацыі аб дзейнасці ТК, разгляд дакументаў).
Неабходна прыняць да ўвагі, што работа ў ТК прадугледжвае ўдзел у распрацоўцы стандартаў, разглядзе іх праектаў, удзел у пасяджэннях ТК і інш. Пры гэтым фінансаванне затрат на ўдзел у рабоце бяруць на сябе зацікаўленыя арганізацыі.
На сённяшні дзень спецыялісты прадпрыемстваў і арганізацый рэспублікі выказалі зацікаўленасць ва ўдзеле ў рабоце 182 ТК і падкамітэтаў ISO, 92 ТК і падкамітэтаў IEC, 20 ТК CEN і 3 ТК CENELEC.
Спецыялісты прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь могуць быць прадстаўлены для ўдзелу ў тэхнічных камітэтах ISO, IEC, СEN і СЕNЕLЕC толькі нацыянальным органам па стандартызацыі - Дзяржстандартам.
Таму аб жаданні ўдзельнічаць у ISO, IEC, СЕN і СЕNЕLЕC неабходна паведаміць у Дзяржстандарт.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- валоданне англійскай мовай;
- абавязацельства працаваць на пастаяннай аснове ў ТК і запоўніць форму ўдзельніка (запоўненая форма накіроўваецца ў Дзяржстандарт);
- зрабіць заяву аб самафінансаванні (для пакрыцця расходаў, звязаных з удзелам у рабоце ТК).
Пералік тэхнічных камітэтаў ISO
Пералік тэхнічных камітэтаў IEC
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











