Ацэнка адпаведнасці
апублікавана 29.07.2024 22:11
Ацэнка адпаведнасці – прамое або ўскоснае вызначэнне прытрымлівання тэхнічных патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да аб'екта ацэнкі адпаведнасці. Ім могуць быць прадукцыя, звязаныя з яе жыццёвым цыклам працэсы, работы, паслугі, сістэмы кіравання (менеджменту), кампетэнтнасць персаналу.
Прававыя і арганізацыйныя асновы ацэнкі адпаведнасці тэхнічным патрабаванням, забеспячэнне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў гэтай галіне вызначае Закон Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 г. № 437-З "Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці".
Дакументальнае пасведчанне адпаведнасці аб'ектаў ацэнкі адпаведнасці тэхнічным патрабаванням ажыццяўляецца ў ходзе пацвярджэння адпаведнасці, якое можа быць у форме:
- абавязковага пацвярджэння адпаведнасці (абавязковая сертыфікацыя і дэклараванне адпаведнасці);
- добраахвотнага пацвярджэння адпаведнасці (добраахвотная сертыфікацыя)
Асноўныя дакументы Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь
Вызначэнне па ўстаноўленай методыцы адной або некалькіх колькасных і (або) якасных характарыстык уласцівасцей узору прадукцыі, іншага аб'екта ацэнкі адпаведнасці ажыццяўляецца ў ходзе выпрабавання, якое можа быць працэдурай у рамках пацвярджэння адпаведнасці альбо самастойнай формай ацэнкі адпаведнасці.
Работы праводзяцца выпрабавальнай лабараторыяй (цэнтрам).
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











