Поздравление генерального директора Национального академического театра имени Янки Купалы Александра Шестакова
опубликовано 22.09.2025 18:30
Шаноўная Алена Міхайлаўна!
Ад імя калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і ад сябе асабіста шчыра віншую Вас і калектыў Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь са 100-годдзем са дня стварэння органаў дзяржаўнай стандартызацыі!
Вы забяспечваеце высокія стандарты айчыннай прамысловасці і яе прадуктаў, падтрымліваеце бяспеку гандлю, замацоўваеце прэстыж краіны ў сферы сусветнага бізнэсу. Клапатліва захоўваючы лепшыя нормы якасці і бясспынна развіваючы галіну з улікам апошніх патрабаванняў і інавацый, вы кожны дзень прымаеце рашэнні, якія ўплываюць на паўсядзённае жыццё кожнага беларуса, дапамагаеце насельніцтву атрымліваць найлепшыя тавары. I тое, што ва ўсім свеце Беларусь асацыюецца з нязменна высокай якасцю прадукцыі, надзейнасцю і канкурэнтаздольнасцю, ёсць ваш вялікі ўклад. На працягу цэлага стагоддзя ваша дзейнасць - залог развіцця рэспублікі і дабрабыту кожнага жыхара Беларусі.
У гэты святочны дзень прыміце завярэнні ў маёй глыбокай павазе і віншаванні. Ад усяго сэрца зычу Вам невычарпальнай энергіі, няспыннага развіцця, адкрытасці новаму, цікаўнасці да тэндэнцый сучаснага жыцця, росквіту і шчаслівых імгненняў. Хай праца прыносіць задавальненне, а станоўчыя водгукі напаўняюць сэрца радасцю і настроем на дасягненне новых вышынь!
З павагай, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы А.В. Шастакоў
Госстандарт
Совет Министров Республики Беларусь












