Супрацоўніцтва з міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі

апублікавана 30.08.2023 11:59


Пытанні супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі рэгулююцца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2017 г. № 877.

Дзяржстандарт з'яўляецца галаўным рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь па пытаннях супрацоўніцтва з наступнымі міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі:

  Міжнародная арганізацыя заканадаўчай метралогіі (OIML)
  Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO)
  Міжнародная электратэхнічная камісія (IEC)
  Міжнароднае агенцтва па аднаўляльнай энергіі (IRENA)
  Міжнароднае супрацоўніцтва па акрэдытацыі лабараторый (ILAC)
  Міжнародны форум па акрэдытацыі (IAF)
  Міжнародны форум па акрэдытацыі Халяль (IHAF)
  Міжнароднае бюро мер і вагаў (BIPM)
  Еўра-Азіяцкае супрацоўніцтва дзяржаўных метралагічных устаноў (COOMET)
Еўрапейскі камітэт па стандартызацыі (CEN)
Еўрапейскі камітэт па стандартызацыі ў электратэхніцы (CENELEC)
Еўрапейскае супрацоўніцтва па акрэдытацыі (EA)

Еўрапейская эканамічная камісія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (UNECE) в рамках:

  • Камітэта па ўстойлівай энергетыцы (агульная каардынацыя)
  • Кіруючага камітэта па патэнцыяле і стандартам гандлю (пытанні стандартызацыі і тэхнічнага рэгулявання)
  • Камітэта па ўнутраным транспарце (пытанні бяспекі і канструкцый колавых транспартных сродкаў)
Міждзяржаўны савет па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі (МДС)
  Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК)

Удзел у дзейнасці гэтых арганізацый спрыяе асваенню і ўкараненню перадавога вопыту і тэхналогій у адпаведных галінах, ліквідацыі тэхнічных бар'ераў у гандлі, умацаванню іміджу дзяржавы і даверу да прадукцыі беларускай вытворчасці, а таксама прасоўванню інтарэсаў краіны на міжнароднай пляцоўцы.