Метралагічнае пацвярджэнне прыгоднасці методык выканання вымярэнняў
апублікавана 16.11.2018 13:36
Метралагічнае пацвярджэнне прыгоднасці методык выканання вымярэнняў ажыццяўляецца на аснове экспертызы, якая можа суправаджацца правядзеннем эксперыментальных даследаванняў.
У ходзе экспертызы вызначаецца адпаведнасць вобласці прымянення методык выканання вымярэнняў патрабаванням, якія прад'яўляюцца да вымярэнняў, для пацвярджэння магчымасці правядзення вымярэнняў з прымяненнем гэтых методык.
Метралагічнае пацвярджэнне прыгоднасці методык выканання вымярэнняў, прызначаных для прымянення ў сферы заканадаўчай метралогіі, ажыццяўляецца на аснове дагавора юрыдычнымі асобамі, якія ўваходзяць у дзяржаўную метралагічную службу.
Метралагічнае пацвярджэнне прыгоднасці методык выканання вымярэнняў, якія прымяняюцца па-за сферай заканадаўчай метралогіі, ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія прымяняюць гэтыя методыкі, альбо на аснове дагавора іншымі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Вынікі метралагічнага пацвярджэння прыгоднасці методык выканання вымярэнняў засведчваюцца пасведчаннем або заключэннем аб метралагічным пацвярджэнні іх прыгоднасці.
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











