апублікавана 04.10.2019 15:34


Сутнасць

Добраахвотная сертыфікацыя з'яўляецца найбольш перспектыўным напрамкам забеспячэння неабходнага ўзроўню якасці прадукцыі, паслуг, іншых аб'ектаў і павышэння іх канкурэнтаздольнасці. Яна праводзіцца па ініцыятыве заяўніка акрэдытаваным органам па сертыфікацыі (трэцім бокам), што забяспечвае кампетэнтную і незалежную ацэнку таго, што патрабаванні да аб'екта ацэнкі адпаведнасці выкананы.

Наяўнасць сертыфіката адпаведнасці, выдадзенага ў добраахвотным парадку, з'яўляецца дакументальным пацвярджэннем бяспекі і якасці прадукцыі, паслуг, іншых аб'ектаў, што павышае давер спажыўцоў да іх, садзейнічае кампетэнтнаму выбару, прадастаўляе арганізацыям канкурэнтныя перавагі, умацоўвае іх імідж, спрыяе больш паспяховаму і канкурэнтаздольнаму бізнесу.

Прызначэнне

- пацвердзіць якасць і характарыстыкі аб'екта ацэнкі адпаведнасці, якія былі заяўлены вырабляльнікам;

– забяспечыць і гарантаваць бяспеку для здароўя, жыцця грамадзян, а таксама навакольнага асяроддзя;

– стварыць спрыяльныя ўмовы для прадукцыйнай дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, іх актыўнага ўдзелу ў міжнародным гандлі;

- абараніць грамадзян ад нядобрасумленных вырабляльнікаў.

 

Характэрныя рысы

Перавагі

- выкарыстанне сертыфікатаў адпаведнасці ў якасці інструмента рэкламы і маркетынгу, нанясенне знакаў добраахвотнай сертыфікацыі на ўпакоўку прадукцыі, у тэхнічнай і іншай дакументацыі, што дазваляе прыцягнуць большую колькасць спажыўцоў;

- фарміраванне пазітыўнага іміджу суб'ектаў гаспадарання;

- развіццё механізмаў стымулявання да выпуску якаснай прадукцыі, паслуг і інш.;

- развіццё добрасумленнай канкурэнцыі.

 

Адрозненні добраахвотнай сертыфікацыі прадукцыі ад абавязковай

Як абавязковую, так і добраахвотную сертыфікацыю прадукцыі ажыццяўляюць па адных і тых жа схемах сертыфікацыі. Для ажыццяўлення працэдур патрабуецца адзін і той жа пакет дакументаў. Аднак ёсць і істотныя адрозненні ў дадзеных працэдурах.