Конкурс «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая праца студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці»

апублікавана 21.06.2023 16:00


 

 

Конкурс «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая праца студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці» праводзіцца ў адпаведнасці з пастановай Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2005 № 62 штогод, пачынаючы з 2007 года. Конкурс праводзіцца Дзяржстандартам сумесна з Міністэрствам адукацыі.
 
У 2015 г. пастановай Дзяржстандарта ад 10 красавiка 2015 г. № 21 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення конкурсу «Лепшы менеджар па якасці» і заахвочвання пераможцаў і Інструкцыі аб парадку правядзення конкурсу «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая праца студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці» і заахвочвання пераможцаў зацверджана новая Інструкцыя па конкурсе «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая праца студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці».
 
Мэта конкурсу:
  • павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне менеджменту і кантролю якасці;
  • ацэнка ўзроўню правядзення навукова-даследчай працы ў галіне менеджменту і кантролю якасці;
  • стымуляванне адукацыйнай, навуковай і прыкладной дзейнасці ў галіне менеджменту і кантролю якасці;
  • папулярызацыя перадавога вопыту ў галіне менеджменту і кантролю якасці;
  • падтрымка таленавітых студэнтаў і магістрантаў, матывацыя навуковых кіраўнікоў дыпломных і навукова-даследчых прац.
На ўдзел у конкурсе могуць прэтэндаваць студэнты 4-6 курсаў і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі (далей - УВА) Рэспублікі Беларусь незалежна ад формы ўласнасці.
 
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
  • «Лепшая дыпломная праца ў галіне менеджменту якасці»;
  • «Лепшая дыпломная праца ў галіне кантролю якасці»;
  • «Лепшая навукова-даследчая праца ў галіне менеджменту якасці»;
  • «Лепшая навукова-даследчая праца ў галіне кантролю якасці».
Конкурс праводзіцца ў два этапы.
 
На першым этапе правядзення конкурсу ўдзельнікі прадстаўляюць працу са згоды УВА, якую скончылі.

Аўтары дапушчаных да другога этапу конкурсу прац у тэрмін да 1 кастрычніка года правядзення конкурсу прадстаўляюць у сакратарыят конкурснай камісіі (вул. Наватарская, д. 2а, 220053, г. Мінск, БелДІСС, комн. 412, тэл. +375 17 269 69 64, e-mail: ntc@belgiss.by):

  • суправаджальны ліст УВА аб накіраванні дыпломнай і/або навукова-даследчай працы-фіналіста ўнутрывузаўскага адбору для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе;
  • інфармацыйную карту ўдзельніка конкурсу;
  • копію водзыву навуковага кіраўніка працы;
  • кароткае апісанне працы;
  • анатацыю да працы;
  • іншыя дакументы і матэрыялы, якія пацвярджаюць апрабаванне вынікаў работы на канферэнцыях, наяўнасць публікацый па тэме працы, патэнтавую абароненасць вынікаў працы, укараненне вынікаў працы.

На другім этапе ў адпаведнасці з усталяванымі крытэрыямі праводзіцца экспертыза дыпломных і навукова-даследчых прац з прыцягненнем спецыялістаў у галіне менеджменту і кантролю якасці з улікам спецыфікі прадстаўленай працы.

Рашэнне аб вызначэнні пераможцаў прымаецца конкурснай камісіяй, якая фарміруецца з прадстаўнікоў Дзяржстандарта, Міністэрства адукацыі, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, вядучых спецыялістаў у галіне менеджменту і кантролю якасці.

Пераможцам конкурсу і іх навуковым кіраўнікам на цырымоніі ўзнагароджання ўручаюцца дыпломы, даецца магчымасць размясціць прэзентацыю працы на сайтах Дзяржстандарта і Мінадукацыі ў глабальнай кампʹютарнай сетцы Інтэрнэт са звесткамі пра аўтара (аўтараў) і навуковым кіраўніку, апублікаваць працу ў выглядзе навуковага артыкула ў выданнях Дзяржстандарта. 

Інфармацыя пра пераможцаў конкурсу публікуецца ў сродках масавай інфармацыі і размяшчаецца на сайтах Дзяржстандарта (www.gosstandart.gov.by) і Міністэрства адукацыі (www.edu.gov.by) у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Інструкцыя аб парадку правядзення конкурсу «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая праца студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці» і заахвочвання пераможцаў.

Інструкцыю аб парадку правядзення конкурсу «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая праца студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці» і заахвочвання пераможцаў можна заказаць у БелДІСС па тэл.: + 375 17 269 69 12, а таксама набыць у спецыялізаванай краме «Стандарты» (г. Мінск, вул. Наватарская, д. 2а, 220053, тэл. +375 17 269 68 77).

Дадатковую інфармацыю аб конкурсе і неабходныя кансультацыі можна атрымаць у БелДІСС: 220053, г. Мінск, вул. Наватарская, д. 2а, к. 412 тэл. / факс +375 17 269 69 64+375 17 269 69 54, е-mail: ntc@belgiss.by