БУРАК Аляксандр Андрэевіч
апублікавана 27.02.2025 22:17

БУРАК
Аляксандр Андрэевіч —
Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
тэл. +375 17 374 96 76
Нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1974 г.
У 1993 г. скончыў Лідскі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці «эксплуатацыя абсталявання для вытворчасці электроннай тэхнікі», а ў 1998 г. – Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Авіяцыйнае абсталяванне». У 2011 г. прайшоў перападрыхтоўку на ўзроўні вышэйшай адукацыі ў Беларускім дзяржаўным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па стандартызацыі, метралогіі і кіраванні якасцю» па спецыяльнасці «стандартызацыя, сертыфікацыя і кіраванне якасцю».
З 1998 г. па май 2020 г. праходзіў службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на розных пасадах, у тым ліку – начальнік аддзела тэхнічнага нармавання, стандартызацыі і каталагізацыі ў ваеннай сферы.
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











