МАРГУНОВА Алена Мiхайлаўна
апублікавана 29.04.2024 12:54

МАРГУНОВА
Алена Мiхайлаўна —
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
тэл. ++375 17 379 62 13
Нарадзiлася ў г. Магiлёве.
У 1989 г. скончыла Магiлёўскi тэхналагiчны iнстытут па спецыяльнасцi «Тэхналогiя хлеба, кандытарскiх, макаронных вырабаў i харчканцэнтратаў» i ў 2000 г. – аспiрантуру гэтай навучальнай установы.
Працоўная дзейнасць з 1989 г. па 2013 г. праходзіла ў Магілёўскім тэхналагічным інстытуце, які ў 2002 г. быў перайменаваны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання. За гэты час быў пройдзены шлях ад інжынера да намесніка дэкана.
У 2013 – 2022 гг. займала пасаду намесніка генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні», у рамках якой курыравала пытанні навукі, стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання.
З 2022 г. да красавіка 2024 г. – першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 г. № 169 назначана Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.
Кандыдат тэхнiчных навук, дацэнт.
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











